Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 18 01.03.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Парахавы склеп "Ж-З" па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 сакавіка 2021 г. № 18

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 01.03.2021 № 18

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон  аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе Камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Брэсцкі гарадскі цэнтр па кіраванні нерухомасцю».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае захаваную гістарычную тэрыторыю парахавога склепа, якая неабходна для захавання фартыфікацыйнага збудавання.

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыватнай і прамысловай забудове на поўдні г. Брэста і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

9.Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,78 га.

10.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад усходняга вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 34 ад кропкі 1 з каардынатамі 52°2'37.02'', 23°42'13.00'' да заходняга вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 2 з каардынатамі 52°2'38.80'', 23°42'18.90'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 1 у створы паўднёва-заходняга фасада будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 3 з каардынатамі 52°2'37.24'', 23°42'20.40'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 3 па паўночна- заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 11, 13, 15, 17, 19 да кропкі 4 з каардынатамі 52°2'35.12'', 23°42'14.46'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 4 па паўночна- ўсходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Пагранічнай, 52 да кропкі 1.

11.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей).

12.Рэкамендаваны работы па кансервацыі, рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; знос або нейтралізацыя каменнай сучаснай дысгарманічнай пабудовы (доміка вартаўнікоў), якая размешчана побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю; дэмантаж бетоннай агароджы каля паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці або замена агароджы на празрыстую.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка- культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з двух участкаў.

14.У зону рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўключана сучасная прамысловая зона, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана з неабходнасці на перспектыву захавання гэтай часткі ў якасці зялёнай зоны, рэгенерацыі гістарычнага ландшафту, які будзе абкружаць гісторыка-культурную каштоўнасць.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,4 га.

15.Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад у створы з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 1 з каардынатамі 52°2'37.02'', 23°42'13.00'' па паўночна-ўсходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Пагранічнай, 46, 48, 50 да кропкі 10 з каардынатамі 52°2'40.13'', 23°42'10.78'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 10 па паўднёва- ўсходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Атраднай, 1; далей па паўднёва-ўсходняму боку вул. Сардэчнай да кропкі 11 з каардынатамі 52°2'43.50'', 23°42'20.20'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 11 уздоўж паўднёва-заходняга боку вул. Сардэчнай да кропкі 8 з каардынатамі 52°2'41.16'', 23°42'22.34'';

на паўднёвым усходзе, усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 8 па мяжы пусткі, абмежаванай створамі тыльнай часткі ангараў і навесаў праз кропку 7 з каардынатамі 52°2'40.70'', 23°42'21.08'' і кропу 6 з каардынатамі 52°2'39.37'', 23°42'22.43'', да паўднёвага вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 5 з каардынатамі 52°2'38.29'', 23°42'19.41''; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1.

16.У зоне рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем аб’ёмна- прасторавых рашэнняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

змяненне гістарычнага рэльефу, акрамя яго аднаўлення.

17.Рэкамендуецца вывад з тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прамысловых прадпрыемстваў з аднаўленнем гістарычнага асяроддзя.

18.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі сучаснай прыватнай забудовы на поўдні і паўднёвым усходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,1 га.

19.Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад вул. Прахалоднай ад кропкі 9 з каардынанамі 52°2'38.70'', 23°42'24.66'' па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага участка прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3 да кропкі 12 з каардынатамі 52°2'37.54'', 23°42'25.74'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў праватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3, 5, 7, 9, 13, 15, 17, 19, 23 да кропкі 13 з каардынатамі 52°2'33.44'', 23°42'14.20'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 13 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы земельнага ўчаска прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 23 да кропкі 14 з каардынатамі 52°2'34.63'', 23°42'13.12'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 14 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3, 5, 7, 9, 13, 15, 17, 19, 23 да кропкі 9.

20.У зоне рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

усталяванне непразрыстай агароджы.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21.У зону аховы ландшафту ўключана частка прыроднага ландшафту, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўносці. Зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,49 га.

22.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад паўднёвага вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е ад кропкі 5 з каардынатамі 52°2'38.29'', 23°42'19.41'' да кропкі 6 з каардынатамі 52°2'39.37'', 23°42'22.43''; далей на паўночны захад да кропкі 7 з каардынатамі 52°2'40.70'', 23°42'21.08''; далей на паўночны ўсход да вул. Сардэчнай да кропкі 8 з каардынатамі 52°2'41.16'', 23°42'22.34'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 8 ад вул. Сардэчнай уздоўж паўднёва-заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Сардэчнай, 15, вул. Прахалоднай, 9 да вул. Прахалоднай да кропкі 9 з каардынатамі 52°2'38.70'',

23°42'24.66'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы захад па паўночна- заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Стараславянскай, 3, 5, 7, 9 да кропкі 3 з

каардынатамі 52°2'37.24'', 23°42'20.40'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 3 па мяжы ахоўнай зоны да паўднёвага вугла будынка па зав. Настаўніцкаму, 24Е да кропкі 5.

23.У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых будынкаў і збудаванняў, якія маюць адносіны да абарончага збудавання (гісторыка- культурнай каштоўнасці);

пракладка магістральных дарог;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў на тэрыторыі зоны аховы ландшафту, забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп «Ж-З» па зав. Настаўніцкаму, 34А ў г. Брэсце

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці


Другие НПА

Постановление РБ №12 от 01.03.2021 Об изменении постановления Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь от 4 июня 2018 г. № 45 Постановление ГК по имуществу РБ №3 от 19.02.2021 О признании утратившими силу постановлений Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь и их структурных элементов Решение Минский горисполком №552 от 22.02.2021 О наименовании и переименовании остановочных пунктов транспорта общего пользования в городе Минске Решение Кобринский райисполком №279 от 16.02.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за ноябрь 2020 года Решение Каменецкий райисполком №300 от 22.02.2021 Об обеспечении продуктами питания детей первых двух лет жизни Решение Дрогичинский райисполком №197 от 22.02.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за январь 2021 года Решение Пружанский райсовет №154 от 23.02.2021 О вопросах закупок товаров (работ, услуг) Решение Малоритский райисполком №206 от 23.02.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за январь 2021 года Решение Брестский горисполком №241 от 10.03.2021 Об изменении организации дорожного движения в городе Бресте Решение Сенненский райисполком №129 от 16.02.2021 Об администраторах доходов бюджета